Жукавец: польскія ўлады лічаць органы дыктатара легітымнымі

20.10.2011, 10:19  |  Навіны » Палітыка

Беларускі бізнэсовец, палітуцякач і сябар БХД Андрэй Жукавец заявіў, што "выезд суддзі на Беларусь сведчыць, што польскія ўлады лічаць органы дыктатара легітымнымі, якія не парушаюць міжнародныя дамовы па правах чалавека".

 

"Польскія ўлады парушаюць мае правы на справядлівы працэс. Гэта парушэнне Еўрапейскай Канвенцыі аб правах чалавека і Міжнароднага пакту грамадзянскіх і палітычных правоў. Суддзя Шыманскі спрабуе легалізаваць пратаколы, якія зрабілі ў КДБ, і хоча, каб сведкі пад ціскам пацвердзілі гэтыя пратаколы. Пратаколы зробленыя праз КДБ не могуць быць доказамі ў Польшчы, так як на Беларусі ўжываюцца катаванні і прымус. І гэта супярэчыць польскаму законадаўству і і законадаўству ЕС. Гэты суддзя парушыў болей за 40 разоў закон", - сказаў ён.

 

"Патэлефанаваў мой брат і сказаў, што яго выклікаюць у КДБ нефармальна на размову. Польскія законы забараняюць дапускаць да працэсу пратаколы допыту сведкаў, калі ў краіне ёсць месца катаванням і прымусу", - паведаміў палітуцякач.

 

"Да таго ж палякі за грошы ад Лукашэнкі фальсіфікавалі доказы супраць мяне. Мы налічылі болей за 600 фальсіфікацый", - адзначыў Андрэй Жукавец.

Навіны па тэме