У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД (фота)

24.10.2011, 09:29  |  Галоўныя навіны, БХД

У Полацку 23 кастрычніка адбыўся сход заснавальнікаў партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" з Полацка і Наваполацка. Удзел у сходзе брала віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Тацяна Севярынец.

 

Паводле яе словаў, удзельнікі сходу ў нефармальнай абстаноўцы абралі дэлегатаў на Ўстаноўчы з'езд партыі 17 снежня, зацвердзілі ўсе неабходныя дакументы. Пасля сходу сябры БХД абмеркавалі бягучую сітуацыю і планы дзейнасці.

 

Як распавяла Тацяна Севярынец, сустрэча праходзіла пад пільным кантролем супрацоўніка міліцыі. Больш за тое, да яе ўдзельнікаў напрацягу гадзіны чапляўся п'яны правакатар, які спрабаваў учыніць бойку, але актывісты БХД на правакацыі не паддаліся.

 

У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД (фота)У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД (фота)У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД (фота)У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД (фота)

Навіны па тэме