БХД даслала 14 заявак на атрыманне памяшкання для Ўстаноўчага з’езду 17 снежня

01 лістапада 2011 14:17  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” даслаў 14 заявак на атрыманне памяшкання для правядзення 17 снежня Ўстаноўчага з’езду партыі.

 

Заяўкі былі дасланыя ў: Адміністрацыю Палаца культуры МАЗ (г. Мінск, пр. Партызанскі, д.117А), Моладзевы тэатр эстрады (Мінск, вул. Маскоўская, 18а), Кінатэатр “Аўрора” (г. Мінск, вул. Прытыцкага, 23), Цэнтральны Дом афіцэраў (Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3), Палац культуры і спорту чыгуначнікаў (Мінск, ул. Чкалава, 7), Палац культуры МТЗ (г. Мінск, Даўгабродская вул., 24), Малая зала Палаца Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1), Кінатэатр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасці, 13), Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр (г. Мінск, пр-т. Газеты Праўды, 11), Рэспубліканскую мастацкую галерэю Выставачнага УП (г. Мінск, вул. Казлова, д.3)

 

“На працягу бліжэйшых тадняў мы чакаем адказу. Улічваючы досвед папярдніх трох спроб рэгістрацыі, калі спачатку нам адмаўяюць у памяшканні, а пасля на наступны дзень нам паведамляюць, што тое самае памяшканне з’яляецца вольным, можна сцвярджаць, што гэтае рашэнне будзе палітычным”, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

 

“Разам з тым, калі нам не дадуць памяшкання для з’езду, ён усё адно адбудзецца, і адбудзецца ў Менску”, – падкрэсліў ён.

Болей навін