У Вільні прайшоў партнёрскі семінар БХД і партыі Саюз Айчына-ЛХД (фота)

03 лістапада 2011 11:15  |  Галоўныя навіны

29 кастрычніка ў Вільні адбыўся партнёрскі семінар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і партыі Саюз Айчына-Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты.

 

Дэпутат Еўрапейскага Парламента, былы міністр замежных спраў Літвы, спадар Альгірдас Саўдаргас распавёў пра заснаванне Хрысціянска-Дэмакратычнай партыі ў Літве, а таксама пра іншыя палітычныя партыі краіны.

 

Палітолаг і сацыёлаг Айне Рамонайтэ падзялілася дадзенымі свайго даследвання пра дынаміку ўдзела грамадзян у дзяржаўным і палітычным жыцці. Яна давяла, што актыўнасць грамадзян у гэтай сферы падае, як у посткамуністычных краінах, так і ў “старых дэмакратыях” Еўропы і Паўночнай Амерыкі. На яе думку, наспявае неабходнасць рэфармавання палітычных партыяў, якія зараз усё больш асацыююцца з уладай, а не прадстаўніцтвам патрэбаў простых людзей.

 

Таксама спадарыня Рамонайтэ адзначыла, што ў Беларусі добрыя ўмовы для ўзнікнення моцнага руху грамадскіх валанцёрскіх арганізацыяў, бо ў нас высокі паказчык агульнага даверу да людзей і зніжаецца паказчык даверу моцным лідэрам.

 

У Вільні прайшоў партнёрскі семінар БХД і партыі Саюз Айчына-ЛХД (фота)У Вільні прайшоў партнёрскі семінар БХД і партыі Саюз Айчына-ЛХД (фота)У Вільні прайшоў партнёрскі семінар БХД і партыі Саюз Айчына-ЛХД (фота)У Вільні прайшоў партнёрскі семінар БХД і партыі Саюз Айчына-ЛХД (фота)

Болей навін