Прадстаўнікі БХД у Варшаве паказалі, як Лукашэнка “перамог на выбарах” (фота)

05 лістапада 2011 13:37  |  Палітыка

Увечары 4 кастрычніка каля станцыі метро Centrum у Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў.


У межах акцыі было паказана некалькі фільмаў  аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі і аб разгоне акцыі пратэсту ў дзень выбараў. Тым мінакам, якія цікавіліся фільмамі і спыняліся, каб іх паглядзець, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў “Звяз для дэмакратыі ў Беларусі”. Як распавёў Еўрарадыё прадстаўнік арганізацыі, сябар БХД Анатоль Міхнавец, паказ фільмаў пра Беларусь у шматлюдных месцах польскай сталіцы будзе працягвацца і надалей. Арганізацыя будзе агітаваць жыхароў Варшавы пісаць лісты падтрымкі беларускім палітвязням і пісаць лісты абурэння з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў беларускую амбасаду ў Варшаве.

 


Болей навін