Сябра БХД з Гомеля будуць судзіць за Народны сход

25 лістапада 2011 12:19  |  БХД

У панядзелак 28 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля будуць судзіць гомельскага сябра БХД Зміцера Карашкова, звольненага нядаўна па палітычных матывах з Гомельскага вагонарамонтнага заводу.

У позве, якую Карашкоў атрымаў па пошце, паведамляецца, што судовае паседжанне распачнецца 28 лістапада ў 16-00. Зміцера затрымалі 12 лістапада і ў міліцыі паводле артыкулу 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на яго склалі адразу 2 пратаколы за Народныя сходы 8 кастрычніка і 12 лістапада. 

А ў панядзелак 14 лістапада Карашкова, які працаваў машыністам цеплавоза, вымусілі напісаць заяву на звальненне  “па ўласным жаданні” з вагонарамонтнага заводу, дзе ён арганізаваў пратэст з патрабаваннем100-адсоткавага падвышэння заробкаў.

Вінаватым Зміцер Карэшкоў сябе ня лічыць, бо Народны сход на яго думку не трапляе пад закон аб масавых мерапрыемствах, а рэгулюецца законам аб мясцовых сходах, у адпаведнасці з якім і ладзіўся сход грамадзянаў у Гомелі.

Болей навін