БХД заключыла дамову з ПК МТЗ

06.12.2011, 09:31  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" 6 снежня а 10:30 заключыў дамову з Палацам культуры Менскага трактарнага завода на правядзенне Ўстаноўчага з'езда партыі 17 снежня.

 

"Такім чынам, мы ўжо амаль на ўсе 100% маем памяшканне для з'езду", - адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з'езду пачнецца 17 снежня а 9:30. Сам з'езд пачнецца а 10:30 і скончыцца а 19:00. У сярэдзіне дня прадугледжаны перапынак на абед. Перад сканчэннем З'езду адбудзецца канцэрт беларускіх музычных гуртоў.

 

"Акрамя дэлегатаў на З'ездзе будзе шмат гасцей, таму запрашаем усіх сябраў і прыхільнікаў партыі прыняць удзел у з'ездзе", - падкрэсліў Дзяніс Садоўскі.

 

Партыя БХД пачынаючы з 2009 года ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя з’езды і падавала рэгістрацыйныя дакументы ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага дзяржаўную рэгістрацыю з палітычных матываў так і не атрымала.

Навіны па тэме