Паэтка Валярына Кустава прызналася ў каханні да Паўла Севярынца (верш)

16.12.2011, 10:22  |  Грамадства, Культура

Увечары 15 снежня ў рэдакцыі часопіса ResPublica Nowa беларусы Варшавы правялі нефармальную сустрэчу. На гэтай вечаныре паэтка Валярына Кустава згадала свой верш, прысвечаны сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу.

 

Валярына распавядала, як была на Тахрырскай плошчы падчас рэвалюцыі ў Егіпце. Таксама паэтка прачытала свае старыя і новыя вершы. У адным з іх літаратарка прызналася ў каханні да беларускага палітыка Пашы, у якім прысутныя пазналі Паўла Севярынца.

 

Зладзілі сустрэчу журналісты тэлеканала "Белсат" Каця Пшыбыльска і Сяргей Пеляса. Гэта ўжо другая такая перадкалядная сустрэча.

 

АХ, ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ЛЮБОЎ!..
(адмыслова для складанкі “Хрысьціянскі хіт”)


Ахвярую хрысьціянскаму мачо Пабло 

Грахі, што гарэхі, у руках яго
трушчыліся, рассыпаліся...
А я глядзела на яго верх зьнізу свайго:
вось бы мы адно ў аднаго закахаліся.

А ён быў высокі й харызма – ах.
І вусы – каб не сурочыць, сплюнем.
І зносіла дзеўкам (ня толькі партыйным) дах,
калі чулі, як Беларусь ён любіць.

З душы зьляцела прасьцірадла –
і Беларусь адкрыла ўезд.
А Валярынцы сьніцца Пабло,
а Пабло сьніцца, сьніцца... з’езд.

Прыпеў:
Ах, Пашка,
беларускі мілашка!
Ах, Пашка,
у сэрца боль!
Ах, Пашка
ня ўсё так цяжка!
Ах,

 хрысьціянская любоў!...

Навіны па тэме

Фото юзера Хе-хе
Хе-хе 17.12.2011
КРУЦЬ!))) Пачуцьцю гумару і таленту толькі пазайздросьціць можна!)))

Ах, Хрысьціянская любоў!)))