У Берасці пачынаецца збор подпісаў за адстаўку Гарсавету дэпутатаў

24 снежня 2011 10:38  |  Палітыка

22 снежня ў Берасцейскі гарадскі савет дэпутатаў накіравана заява групы выбаршчыкаў аб стварэнні ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўзбуджэння працэдуры датэрміновага спынення паўнамоцтваў Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў у сувязі з сістэматычным і грубым парушэннем Саветам патрабаванняў заканадаўства.

 

Аб гэтым прэсавай службе “Беларускай Хрысціянская Дэмакратыі” распавёў сябар Нацыянальнай Рады БХД Фёдар Петрусевіч.

Паводле яго словаў, напрацягу трох гадоў кіраўніцтва Берасцейскага гарадскога савета аказвае адкрытае процідзеянне па аднаўленні парушаных правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў грамадзян у сувязі з незаконным размяшчэннем выпраменьвальніка антэны МТС у непасрэднай блізкасці ад вокнаў іх жылых дамоў.

У сувязі з бяздзейнасцю, адкрытым невыкананнем мясцовымі органамі ўлады і іншымі ўпаўнаважанымі органамі дзяржаўнага кіравання патрабаванняў заканадаўства па ажыццяўленню кантрольных функцый у галіне долевага будаўніцтва жылля, у Берасці здзейснены масавы падман грамадзян – дольшчыкаў, у выніку якога грамадзянам нанесены матэрыяльны ўрон у асабліва буйным памеры .

Не прымаюцца ніякія дзейсныя меры па забеспячэнні пазоваў падманутых дольшчыкаў да забудоўшчыкаў і людзі ўжо перасталі верыць ва ўсякую магчымасць выканання рашэнняў судоў.

У выніку карупцыйных правапарушэнняў з боку названых органаў у бюджэт не выплачаны падаткі і зборы ў асабліва буйным памеры.

Тысячы зваротаў ва ўсе ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы аб масавым парушэнні ахоўных законам правоў і свабод грамадзян, аб прыняцці дзейсных мер па фактах карупцыйных правапарушэнняў з боку органаў дзяржаўнага кіравання, якія дапусцілі названыя парушэнні, засталіся не вырашанымі.

На патрабаванні грамадзян аб стварэнні камісій па праверцы захавання Берасцейскага гарвыканкамам заканадаўства, у сувязі са стратай даверу да яго, пры разглядзе скаргаў і заяў, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, заканадаўства аб долевым будаўніцтве жылля і зямельнага заканадаўства былі атрыманы пісьмовыя адказы ад старшыні Берасцейскага абласнога савета дэпутатаў Ашмянцава С.Д. і намесніка старшыні Берасцейскага аблвыканкама Сакоўскага У.Я., у якіх паказваецца на тое, што стварэнне ўказаных камісій па праверцы выканання заканадаўства з’яўляецца заўчасным і немэтазгодным.

“На думку чыноўнікаў, чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі не з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
 Шматузроўневая, адкрытая карупцыя ў органах улады ставіць сваёй мэтай фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці пачуццяў безвыходнасці і бессэнсоўнасці барацьбы за аднаўленне сваіх канстытуцыйных правоў і свабод”, – адзначыў Фёдар Петрусевіч.

Болей навін