Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)

27 снежня 2011 13:48  |  БХД

Маладыя хрысціянскія дэмакраты ў Менску напярэдадні свята Раства Хрыстовага распачалі збор подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Пра гэта прэс-службе БХД распавяла нядаўна абраная сустаршынька МХД, каардынатар БХД па Менску Марына Хоміч:

“Мы ініцыявалі збор подпісаў пад зваротам за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. У інтэрнэце ў апошні час было шмат віртуальных ініцыятываў супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне, а мы вырашылі сабраць некалькі тысячаў подпісаў рэальных. У гэтыя святочныя дні мы пачалі збіраць подпісы ля касцёлаў і цэркваў. Людзі вельмі добра рэагуюць, падпісваюцца сем’ямі”. 

Зварот складзены з удзелам юрыстаў, патрабуе неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі і ініцыявання ўнясення зменаў у заканадаўства для спынення пакарання смерцю ў нашай краіне наагул. Каб падпісацца ці ўзяць бланкі звароту для збору подпісаў, можна звязацца з Марынай Хоміч па тэлефонах +375295633107 (МТС) і +375445731042 (Velcom). Можна таксама спампаваць бланк звароту супраць смяротнага пакарання ў Беларусі на нашым сайце: suprac_smiar_pakarannia.doc

Нагадаем, на 4-м З’ездзе БХД 17 снежня адбыўся і З’езд моладзі БХД – Маладых хрысціянскіх дэмакратаў (МХД), дзе былі абраныя новыя кіраўнікі і прынятае рашэнне аб правядзенні кампаніі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

 

Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)Моладзь БХД збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання (Зварот, Фота)

Болей навін