Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)

06.01.2012, 14:39  |  Навіны » Грамадства

У 120-ю гадавіну нараджэння выбітнага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста і выдаўца Адама Станкевіча маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі крэўскі касцёл. Моладзь усклала кветкі і запаліла свечкі каля крыжа, а таксама памалілася ў памяць знакамітага папярэдніка і за годную будучыню для Беларусі.

 

 - На жаль, у сам касцёл нам трапіць не ўдалося, але крыж з кветкамі і свечкамі знаходзіцца на відавоку. Спадзяемся, што да наступнага юбілею Адама Станкевіча тут будзе ўсталяваны памятны знак, - паведаміў актывіст МХД Зміцер Трафімчук.

 

Адам Станкевіч быў першым каталіцкім святаром, які пачаў звяртацца да сваіх вернікаў у часе набажэнстваў па-беларуску. Пазней і самі набажэнствы правіў на беларускай мове. У крэўскім касцёле адбылася першая беларуская Імша.

 

Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)Маладыя хрысціянскія дэмакраты наведалі Крэва, дзе Адам Станкевіч цэлебраваў першую Імшу па-беларуску (фота)

Навіны па тэме

Фото юзера Эмануэль
Эмануэль 06.01.2012
Магчымасьць цэлебраваць iмщу на нацыянальных мовах з'явiлася толькi пасьля II Ватыканскага сабора (1960-я гг). Таму iмша напэуна была па-лацiне, па-беларуску магло быць казаньне i якiя-небудзь iншыя малiтвы.
Фото юзера valieryja
valieryja 07.01.2012
Гэты крэўскі касьцёл быў пабудаваны ў 1990-х гадах, а той старажытны касьцёл, у якім служыў Адам Станкевіч, быў разбураны напрыканцы Першай сусьветнай вайны.
Эмануэль, так сапраўды - захаваліся зьвесткі менавіта пра казані па-беларуску, якія казаў Станкевіч падчас імшы і хіба чытаньне Пісаньня