Актывіста БХД Ганчарэнку трымаюць у адзіночцы за кратамі і колюць псіхатропы

16 студзеня 2012 11:07  |  Галоўныя навіны

Актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валера Ганчарэнку, які, праходзячы лекаванне ў Багушэўскім абласным сухотным шпіталі (БОТБ), прыяцгнуў увагу беларускага грамадства да праблем лякарні, змясцілі ў асобную камеру ў псіхіятрычным аддзяленні.

 

У дадзенай камеры на на вокнах і дзверах краты. Сам актывіст ізаляваных ад іншых хворых, у яго няма ні паперы, ні асадкі, ні тэлефону. У прыбіральню яго водзіць санітар.

 

Разам з тым Валер Ганчарэнка здолеў перадаць, што яму колюць псіхатропныя рэчывы. Нягледзячы на тое, што яму вельмі цяжка, актывіст патрабуе правядзенне маніторынгу БОТБ. Ён звяртаецца да беларускай грамадскасці, дэпутатаў і міжнародных структур з просьбай разабрацца з жахлівымі ўмовамі ў БОТБ і расправай над ім.

 

Нагадаем, што інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, які ў нашай “сацыяльнай краіне” не можа атрымаць годнага лекавання, гатовы прынесці сябе ў ахвяру замест “бязвінна асуджаных “віцебскіх тэрарыстаў”. Па яго словах, ён не можа больш існаваць у такіх умовах.

 

12 снежня ён абвясціў галадоўку і адмовіўся ад прыёму медыкаментаў. На восьмы дзень галадоўкі ён быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне. 28 снежня віцебскія актывісты і прадпрымальнікі перадалі гуманітарную дапамогу пацыентам Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю. У склад дапамогі ўвайшлі бялізна, вопратка (у тым ліку курткі, майкі, шкарпэткі), абутак, прадукты харчавання (30 кілаграмаў мандарынаў, столькі ж яблыкаў, 20 кілаграмаў печыва, 10 кілаграмаў цукерак), невялікая бібліятэка з 41 кнігі твораў на хрысціянскую тэматыку і зборнікаў вершаў Уладзіміра Некляева. У адказ Валера Ганчарэнку пачалі ўзмоцнена калоць заспакойлівыя прсіхатропныя рэчывы.

 

Болей навін