Зварот БХД да незалежных дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Беларусі

06.02.2012, 09:20  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Зварот


Партыі Беларускай Хрысціянская дэмакратыя
да незалежных дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый Беларусі.



У гэтым годзе ў нашай краіне пройдзе кампанія, якую ўлады называюць «выбарамі» у «парламент».


Улічваючы тое, што:
-- дэмакратычная апазіцыя, большасць грамадзян і міжнародна супольнасць выдатна разумеюць, што сёння ў Беларусі няма ні сапраўдных выбараў, ні гэтага парламента;
-- магчымае ўключэнне рэжымам прадстаўнікоў апазіцыі ў склад «парламента», ні ў якай меры не зможа служыць падставай для палітычнага прызнання гэтага органа.
-- адначасовая рэалізацыя апазіцыяй двух сцэнарыяў -- кампаніі байкоту і ўдзелу (мабілізацыі электарату на «выбары») прывядзе да аслаблення і дыскрэдытацыі ўсёй апазіцыі сярод насельніцтва і міжнароднай супольнасці, развалу існуючай кааліцыі і новай магчымасці для лабістаў рэжыму.

Дзеля таго, каб прыйсці да перамогі, нам трэба паразуменне і кансалідацыя дэмакратычных сіл і грамадзян краіны.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прапануе незалежным дэмакратычным сілам, усім грамадзянам Беларусі, якія выступаюць супраць існуючага рэжыму:
 да 25 сакавіка 2012 г правесці сумесныя сходы дэмакратычных актывістаў і грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны;
да ўдзелу ў сходах запрасіць усе зацікаўленыя дэмакратычныя арганізацыі і ініцыятывы, шараговых грамадзян краіны.


На сходах, вызначыць фармат правядзення сумеснай палітычнай кампаніі 2012 года, і вылучыць дэлегатаў на Усебеларускі Народны З’езд. Усебеларускі Народны З’езд правесці да канца красавіка 2012 года.


Яго асноўная задача - прыняць агульны для ўсіх дэмакратычных сіл план правядзення кампаніі 2012 года і зацвердзіць яго як адзіны для ўсіх дэмакратычных сілаў краіны.

На дадзены момант, у Беларусі ёсць толькі адна сіла, здольная змяніць сітуацыю - актывісты дэмакратычных арганізацый (палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў) і простыя грамадзяне краіны, якія не падтрымліваюць уладу. Яны нічога не атрымліваюць ад закулісных гульняў прадстаўнікоў апазіцыі і ўлады. Менавіта на іх меркаванне павінны абапірацца лідэры партый і рухаў. Менавіта яны з’яўляюцца пачаткам грамадзянскай супольнасці Беларусі. Іх голас павінен быць вырашальным у прыняцці палітычных рашэнняў лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.



Беларуская Хрысціянская дэмакратыя

Навіны па тэме

Фото юзера Мiхал
Мiхал 06.02.2012
После иудейского судилища Исуса привели на суд к пилату, пилат мог и даже возможно подсознательно хотел отпустить Исуса, но толпа иудеев кричала "распи Его" и он согласился с ней. Еще несколько дней назад эта толпа встречала Исуса Христа с триумфом, толпа непостоянна. Христианам негоже слушать анархистов и либералов, социалистов и коммунистов, бытовых наркоманов, отмороженную молодежь, которые на 90% всегда за бойкот. Мы должны слушать своих братьев Христиан, прислушиваться к мнению сестер и других белорусов, прислушиваться, но не слушать. И даже если братья не правы иметь волю поступать в соответствии со своей верой, принципами и убеждениями, а не плыть по демократическому течению. Помните, была когда-то инициатива от БХД приходить в КГБ с повинной, тем кто был на Плошчы, глупая идея не правда ли? Еще неизвестно от куда уши торчат, есть разные точки зрения, есть даже точка зрения однозначно участвовать в выборах, которая исходит от Николая Статкевича. Заключенные, которые ранее занимались политикой были есть и будут в любом обществе, будут ли белорусские хадеки требовать от ЕС ввести санкции против США, когда Ассанжа американцы посадят на электрический стул? Да вряд ли? Какие эти все заключенные имеют отношение к выборам в Беларуси, отказ от выборов это однозначный слив власти диктатору Лукашенко, и в ФСБ это прекрасно понимают. Только не надо мне рассказывать, что участвуя в выборах мы легитимизируем пролукашенковский парламент, чрезмерный административный ресурс на выборах, возможные фальсификации и т.д. эти вещи абсолютно не связаны между собой. Выборы имеют прямое отношение к политической борьбе, бойкот к политическому нытью, выкаблучиванию и шантажу, последнее только отталкивает народ от оппозиции. Сегодня арабы жгут российские флаги, кого они сожгут завтра? Лукашенко никогда не слушал малочисленную оппозицию, и никогда ее наверное слушать не будет, "бойкотом" его точно не напугаешь.
Фото юзера Andrej M.K. Mikaaje-Paszkiewicz
«На дадзены момант, у Беларусі ёсць толькі адна сіла, здольная змяніць сітуацыю» -- Пан Бог! І Заступніца наша, Багародзіца. Астатняе -- пстрычкі дзіцячыя для слана. Таму прапаную вам далучыць ся пад Зварот да ККББ аб прысвячэнні нашай краіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Фото юзера Глыбоцкі хлопец
"На дадзены момант, у Беларусі ёсць толькі адна сіла, здольная змяніць сітуацыю".

Гэта Госпад Бог.
Фото юзера Veranika
Veranika 07.02.2012
Дзіўныя каментары. Як іх разумець?
Госпад дзейнічае праз людзей, якія гатовы яго слухаць.
Ці вы разлічваеце на чараўніка з палачкай?
Вы чытаеце сайт палітычнай партыі , таму трэба ўспрымаць гэты тэскт у грамадска-палітычным сэнсе.