Дзмітрук: заявы Лукашэнкі пра Акадэмію навук – камень у бок Мясніковіча

07 лютага 2012 16:49  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук выказаў сваё меркаванне наконт заяваў Лукашэнкі пра неабходнасць падвышэння заробкаў сілавікам і пра грувасткасць Нацыянальнай Акадэміі навук.

 

“Падобныя заявы – гэта крок насустрач сілавікам. Падвышаючы ім заробкі Лукашэнка спрабуе пагасіць тую незадаволенасць, якая ўсё больш і больш спее сярод сілавых ведамстваў”, – адзначыў ён.

 

“На маю думку, заявы пра грувасткасць Акадэміі навук з’яўляюцца нічым іншым, як нападам на вотчыну Мясніковіча. Гэта проста камень у ягоны бок. Магчыма, на яго спрабуюць знайсці там кампрамат. Цалкам верагодна, што ў Акадэміі хутка адбудзецца якая-небудзь чыстка, будзе зменена кіраўніцтва”, – лічыць Георгі Дзмітрук.

 

“У Беларусі ўсе дзяржаўныя структуры беспадстаўна і значна раздутыя па сваіх памерах. Акадэмія навук тут не выключэнне. Найбольш жа раздутымі з’яўляюцца сілавыя ведамствы, перадусім КДБ, але пра скарачэнне іх штату нічога не гаворыцца. Таму я лічу, што ўсе заявы ўладаў па Акадэміі навук – гэта спроба падкапаць пад Мясніковіча”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

 

Нагадаем, што Міхаіл Мясніковіч узначальваў Нацыянальную Акадэміюю навук у 2001-2010 гадах, пасля чаго быў прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі.

Болей навін