"За Волю" прапануе пашырыць спіс палітвязняў да 18 чалавек

09.02.2012, 07:01  |  Навіны » Палітыка

8 лютага 2012 адбылася чарговая сустрэча каарыдынацыйнай групы “За Волю”. Прысутнічала 37 чалавек, у тым ліку родныя палітзняволеных Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Таццяна Францкевіч, Аляксандр Дзядок, праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, журналіст-блогер Юрась Навіцкі,грамадскі актывіст Мікалай Казлоў, намеснік старшыні руха “Разам” Аляксандр  Макаеў ,былы палітвязень Васіль Парфянкоў і інш.

 

1-е пытанне павесткі дня - “Роля СМІ ў жыцці палітзняволеных. Інфармаванне насельніцтва Беларусі пра палітзняволеных праз незалежныя СМІ”. З боку СМІ прысутнічалі журналісты “Народнай  Волі”, “Новага Часу”, “Свободные новости +”,”Белапан”, Радыё-Рацыі.

Паміж журналістамі і грамадскасцю адбыўся дыялог у выніку якога было вырашана

1. звярнуцца ва ўсе рэдакцыі вышэйпералічаных газет, ва ўсе інтэрнет -рэсурсы з прапановай кожнаму рэсурсу , кожнай газеце стварыць старонку (калонку) палітвязня, прысвечаную жыццю людзей ў няволе, навінам пра палітзняволеных. Фармат гэтай старонкі можа быць розным, як розным і яе змест. Галоўнае, каб тэма палітычных зняволеных, тэма жыцця людзей за кратамі гучала ўвесь час. Родныя палітзняволеных адзначылі, што калі не даходзяць лісты, тады газета –лепшы і чаканы сябра, які не дае суму і безнадзейнасці валадарыць у душы, бо чытаючы газету, палітзняволеныя бачаць, што пра іх клапоцяцца, што яны не забытыя грамадствам, дзеля якога яны ахвяравалі сабой, сваей свабодай.

2. Стварыць цэнтр сувязі паміж сродкамі масавай інфармацыі і групай “За Волю”, з дапамогай якога ўвесь час трымаць кантакт з рэдакцыямі газет, інтэрнет-рэсурсамі, цэтр, куды будзе паступаць інфармацыя ад усіх родных палітзняволеных, сяброў,грамадзян.

 

2-е пытанне павесткі дня : Юрый Чыгілейчык - палітвязень?

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка распавеў пра лес Юрыя Чыгілейчыка, які пасля адбыцця срока ў турме за махлярства вырашыў дапамагаць праваабаронцам, вырашыў стать валанцерам праваабарончай арганізацыі “Платформа”. З дапамогай Юрыя Чыгілейчыка грамадству сталі вядомыя факты катаванняў у ПК-13 (г. Глубокае), факт самаспалення ў Івацэвіцкай калоніі ПК-5, была прадухілена правакацыя супраць Саннікава і Дашкевіча Міліцыя не давала Юрыю пакою, ён падвергся некалькім вобшукам, супрацоўнікі міліцыі адкрыта пагражалі яму, што рана ці позна падкінуць наркотыкі, калі ён не спыніць сваё супрацоўніцтва з “Платформай”

27.11.2011, калі Юрый выходзіў з дому, на яго напалі людзі ў масках. Яму падкінулі пакецік з наркотыкамі, збілі да непазнаваемасці так, што давялося для ўратавання жыцця рабіць аперацыю на галаву ў шпіталі г. Мінска. Зараз Юрыю снялі швы, але ж у яго вялікія праблемы з ныркамі, пячонкай і рукой. Яму інкрымінуюць  ч. 1 ст. 328 (незаконны абарот наркатычных, псіхатропных рэчаў), па якой пагражае до 5 год зняволення Зараз Юрый находзіцца ў турэмным шпіталі.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька адзначыла, што на жаль беларускія праваабаронцы пакуль не распрацавалі ясныя зразумелыя крытэрыі для грамадства, каго лічыць палітзняволенымі. Таму трэба карыстацца тым, што ёсць у свеце. Расейскія праваабаронцы даўно прынялі крытэрыі згодна з якімі “политзаключенными правильнее было бы называть людей, которые либо осуждены за действия, продиктованные их политическими мотивами, либо такие политические мотивы присутствуют у власти. "Разработаны критерии, один из которых гласит –“ преследование осуществляется с явными нарушениями процессуальных гарантий, закрепленных в Конституции и действующем законодательстве РФ, Европейской Конвенции по правам человека и Протоколах к ней, прецедентных решениях Европейского суда по правам человека". 

 

Калі карыстацца крытэрыямі расейскіх і міжнародных парваабаронцаў, то няма ніякага сумневу, што Юрыя Чыгілейчыка трэба прызнаваць палітычным зняволеным Беларусі .

Пытанне было пастаўлена на галасаванне  і аднагалосна вырашылі дабавіць у спіс палітзняволеных Юрыя Чыгілейчыка і звярнуцца да палітыкаў і праваабаронцаў яшчэ раз.

 

                                         Зварот

  •             Мы -прадстаўнікі грамадства, сябры розных партый, рухаў, удзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю”па вызваленню палітзняволеных  і рэпрэсаваных  лічым, што ў Беларусі зараз 18 палітычных вязняў. Мы  звяртаемся да палітыкаў і праваабаронцаў  з прапановай лічыць беларускімі палітычнымі зняволенымі:

  • 1.  Андрэя Саннікава
  • 2.     Міколу Статкевіча
  • 3.     Змітра Бандарэнку
  • 4.     Паўла Севярынца
  • 5.     Змітра Дашкевіча
  • 6.     Эдуарда Лобава
  • 7.     Міколу Аўтуховіча
  • 8.     Алеся Бяляцкага
  • 9.      Ігара Аліневіча
  • 10.            Аляксандра Францкевіча
  • 11.            Міколу Дзядка
  • 12.            Яўгена Васьковіча
  • 13.            Паўла Сырамолатава,
  • 14.           Арцёма Пракапенку
  • 15.           Сяргея Каваленкіу
  • 16.           Алеся Крутога
  • 17.           Юрыя Чыгілейчыка
  • 18.           Аляксандра Малчанава

 

Заклікаем усіх да  міласэрднасці, салідарнасці і еднасці!

 

Каардынацыйная група па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных “За Волю”


8.02.2012

Навіны па тэме

Фото юзера Ганна
Ганна 09.02.2012
Чыгілейчыка наогул трэба прызнаць вязням сумлення, бо чалавек пакутуе толькі за свае жаданне дапамагаць людзям, за жаданне выкрыць сістэму катаванняў у турмах і калоніях.
Калі мы не абаронім гэтага чалавека - чаго ж мы тады ўсе годны?