Мікола Баўсюк: людзі абыякавыя да “выбараў”

10 лютага 2012 10:51  |  Галоўныя навіны

Прэсавая служба аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнулася да каардынатара аргкамітэту БХД па Гарадзенскай вобласці Міколы Баўсюка з просьбай выказаць ягонае стаўленне да байкоту ці ўдзелу ў выбарах у 2012 годзе.

 

– Чаму вы выступаеце за байкот парламенцкіх выбараў?

 

– Выбараў у краіне няма, няма і парламенту. Тое, што ў нас ёсць, – гэта нельга назваць выбарамі і парламентам. З тых, хто будзе браць удзел у выбарах, улады будуць ствараць сістэмную псеўдаапазіцыю. Удзел у выбарах – гэта легітымізацыя дзейснага рэжыму і парламенту. Гэтага нельга дапусціць.

 

– Як да выбараў ставяцца прадстаўнікі іншых дэмакратычных партый і арганізацый вобласьці? Якое стаўленне простых грамадзян?

 

– Дэмакратычныя актывісты на Гарадзеншчыне да байкоту ставяцца па-рознаму: хтосьці за, хтосьці супраць. Грамадзяне ж збольшага ставяцца абыякава.

 

– Ці тлумачыце вы ім неабходнасьць байкоту? Калі так, то як?

 

– Мы ўсім кажам усё, як ёсць. Мы кажам пра адсутнасць выбараў і парламенту. Калі хтосьці пойдзе балатавацца, то яны альбо засланыя ўладамі, альбо хочуць атрымаць якуюсьці карысць ад Еўрасаюзу.

Болей навін