Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка пацвердзіў, што ён у кепскім становішчы

20 лютага 2012 13:20  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў заявы Аляксандра Лукашэнкі, у якіх той паабяцаў жорстка адказаць на санкцыі ЕС.

 

“Такая рэакцыя Лукашэнкі дэзавулюе ранейшыя заявы беларускіх уладаў пра тое, што яны не звяртаюць увагу на санкцыі. Увядзенне рэальных санкцый значна пагоршыць становішча беларускага рэжыму. На сёння ж ні палітычныя, ні эканамічныя санкцыі рэальна практычна не дзейнічаюць. Наяўны “чорны спіс” з’яўляецца больш сімвалічнай мерай, чым палітычнай”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

“Тон сённяшняй заявы Лукашэнкі яшчэ раз пацверджвае, што становішча ягонае кепскае, і што без дапамогі ад ЕС яму не выкараскацца. Разам з тым без змянення ўнутрыпалітычнай сітуацыі, без паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека стасункі рэжыму з Захадам не палепшацца”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Болей навін