Дэмакратычныя сілы Полацка выступілі за байкот парламенцкіх выбараў

20.02.2012, 13:45  |  Навіны » Палітыка

У суботу ў Полацку адбыўся сход прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў Полацка і Наваполацка.


У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі БХД, БСДП (Г), БСДП (НГ), БНФ, Еўрапейскай Беларусі, Свабоднага рэгіёну, Саюза маладых інтэлектуалаў.

Усе прысутныя былі аднадушныя ў неабходнасці байкатаваць выбары, у выніку чаго быў прыняты адпаведны дакумент. Вось яго тэкст: "Мы, прадстаўнікі дэмакратычных структур гарадоў Полацка і Наваполацка, заяўляем аб пачатку кампаніі актыўнага байкоту выбараў 2012 года ў Парламент Беларусі. Лічым немагчымым і амаральным прымаць удзел у выбарчым фарсе, бо сапраўдных выбараў пры існуючай сёння ўлады не будзе. Ісці на выбарчы фарс - значыць прызнаць ўлада легітымнай, тым часам як для ўсёй сусветнай грамадскасці - яна незаконная".

 

Нагадаем, што раней за байкот выбараў выступілі кааліцыі дэмсілаў Берасцейскай вобласці, Бабруйска і Рагачова.

Навіны па тэме