МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)

21.02.2012, 15:06  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства

21 лютага Маладыя хрысціянскія дэмакраты павіншавалі менчукоў з Днём роднай мовы. З самай раніцы моладзь разлеплівала на інфармацыйных слупах уздоўж ліній метро “святочныя плакаты” з самымі звычайнымі беларускімі словамі.

 

- На плакатах мы напісалі самыя простыя і звыклыя словы для сучаснага носьбіта беларускай мовы. Агулам выйшла 16 слоў на адзін слуп. Нашыя “слоўнікі” было добра відаць і ранішнія мінакі з цікавасцю разглядалі, што было напісана на слупах. Галоўная задача нашай акцыі – нагадаць грамадству пра складаны стан мовы. Таксама нешматлікія ведалі, што 21 лютага міжнародны дзень роднай мовы. Спадзяемся, што беларусы ўспомнілі лёгка забытыя словы, і абавязкова будуць выкарыстоўваць ва ўжытку, - пракаментаваў Зміцер Трафімчук, актывіст МХД.

 

Як адзначыў іншы актывіст МХД Ігар Лабкоў, толькі адзін мінак выказаў абурэнне з прычыны акцыі. "Ён сказаў, што мы парушаем правы. Але гэта не так. Гэта дзяржава парушае нашы правы і правы іншых беларусаў, вынішчаючы беларускую мову. І сённяшняй акцыяй мы спрабавалі зацікавіць людзей да беларускай мовы", - адзначыў ён.

 

МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)МХД павіншавала менчукоў з Днём роднай мовы (фота)

Навіны па тэме

Фото юзера dzianis
dzianis 21.02.2012
РЭСПЕКТ МХД!
Фото юзера Sonce
Sonce 22.02.2012
Ідэя вельмі добрая, класс!
Чаму толькі ўдваіх былі? Болей бы зрабілі.

Навіна з'явілася пазнавата для ранішняй акцыі...
Фото юзера Эдуард
Эдуард 22.02.2012
а мае словы чаму не надрукавалі ?=(