Папа прыедзе да беларусаў, а не да Лукашэнкі

07 кастрычніка 2009 16:11  |  Грамадства

Лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі  Павал Севярынец пракаментаваў інфармацыю аб магчымым візіце Бэнэдыкта XVI ў Беларусь вясной-летам 2010 года.

“Пасля прыезду Лукашэнкі ў Ватыкан вясной гэтага года візіт Бэнэдыкта XVI у Беларусь выглядае натуральным. Нягледзячы на палітычныя пытанні да рэжыму, Папа прыедзе да беларусаў, а не да Лукашэнкі. За 2000 гадоў кіраўнік Каталіцкага Касцёлу ані разу не наведваў Беларусь. Калі такі візіт адбудзецца, для Беларусі гэта стане гістарычнай падзеяй. Для хрысціянскай краіны у самым сэрцы Еўропы гэта мае і вялікае сімвалічнае значэнне, і можа стаць прычынай вялікага духовага ўздыму. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вітае намер Бенедыкта XVI і спадзяецца, што ягоны прыезд паспрыяе умацаванню хрысціянскіх каштоўнасцяў, беларускай незалежнасці і самаўсведамленню беларусаў як еўрапейскай нацыі”, – адзначыў палітык у інтэрв’ю прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Болей навін