У Еўропе пройдзе акцыя "Нядзеля без працы"

01.03.2012, 19:49  |  Навіны » Свет

4 сакавіка 2012 г. у шматлікіх краінах Еўропы пройдзе акцыя «Еўрапейскі дзень нядзелі без працы». Арганізатары акцыі адзначаюць, што ўсе грамадзяне маюць права на годны распарадак працы, а ў нядзелю павінны працаваць толькі самыя неабходныя службы. 

 

Таму варта змагацца за тое, каб заканадаўства ўсё лепш абараняла здароўе, бяспеку і годнасць кожнага чалавека, у прыватнасці, спрыяючы гарманізацыі паміж прафесійнай дзейнасцю і сямейным жыццём.

 

Узгадненне часу працы з часам для чалавека і абарона нядзелі як выхаднога дня датычаць не толькі Еўропы. Гэта пытанне будзе закранута і падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI пройдзе ў пачатку лета ў Мілане.

 

Нагадаем, што Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі і Беларуская Праваслаўная Царква выступілі супраць пераносу працоўнага дня з пятніцы, 9 сакавіка, на нядзелю, 11 сакавіка. "У гэтай улады няма нічога святога. Свята, якое мае сумнеўнае паходжанне і сумнеўны змест, ставіцца вышэй за хрысціянскі сімвал, за дзень, які кожны чалавек мусіць прысвяціць Богу", - адзначыў сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук.

Крыніца: Catholic.by

Навіны па тэме