Аршанская кааліцыя дэмакратычных сілаў абмеркавала фармат удзелу ў выбарах

07 сакавіка 2012 07:23  |  Галоўныя навіны

Аршанская кааліцыя на паседжанні не прымала нейкага абавязковага рашэння для ўсіх удзельнікаў. Сустрэча была праведзена для таго, каб пачуць меркаванні розных суб’ектаў. Але меркаванні супалі ў большасці палітыкаў. З усіх прадстаўніцтваў дэмакратычных партый, якія існуюць у Оршы толькі “Справядлівы свет” абмяркоўвае пытанне пра вылучэнне кандыдата і пры спрыяльных умовах гатовы вылучыць аднаго чалавека. Усе астатнія арганізацыі выказаліся за падтрымку байкоту гэтых выбарах па шэрагу прычынаў. Некалькі прычынаў выказаных на ўчорашняй сустрэчы прыводзім тут:

1. Прынцыповая пазіцыя: удзел у любых выбарах не магчымы пакуль ёсць палітычныя зняволеныя;

2. Людзі якія пойдуць кандыдатамі, відавочна, будуць рэпрэсаваныя;

3. Выбары не будуць сумленнымі, бо за апошнія 12 год сумленных выбараў не было. Таму ня мае сэнсу і ўдзельнічаць.

Такім чынам, з гэтага абмеркавання вынікае, што ўсе акругі дзе ёсць арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з Аршанскай кааліцыяй могуць застацца без альтэрнатыўных уладам кандыдатаў. А па некаторых, відавочна, выбары будуць безальтэрнатыўныя.

Болей навін