У Бабруйску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (дадалося фота)

16 сакавіка 2012 18:25  |  Палітыка

У Бабруйску на скрыжаванні ля Дому сувязі невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

 

“Сцяг ужо вісіць каля дзвюх гадзінаў”, – паведаміла магілёўская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таісія Кабанчук.

 

Нагадаем, што 12 сакавіка сустаршыня БХД Павал Севярынец заклікаў 16 сакавіка ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам і іншымі беларускімі палітвязнямі вывесіць па ўсёй Беларусі бел-чырвона-белыя сцягі.

 

У Бабруйску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (дадалося фота)

У Бабруйску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (дадалося фота)

Болей навін