Расклад набажэнстваў у некаторых парафіях Мінска і мінскага раёна на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень

02 красавіка 2012 18:29  |  Грамадства

На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум, Вялікдзень і велікодны панядзелак у некаторых парафіях Мінска і мінскага раёна.

 

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
(пл. Свабоды, 9) 
 

Вялікі чацвер (5 красавіка)
10.00 — святая Імша Хрызма (цэлебруецца толькі ў архікатэдры)
19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа
Распачынаецца навэнна да Божай міласэрнасці.

Вялікая субота (7 красавіка)
На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны, а таксама пасля Пасхальнай вігіліі.
21.45 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
Пасля Пасхальнай вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень (8 красавіка)
07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і рэзурэкцыя.
Пасля святой Імшы — асвячэнне страваў на велікодны стол.
11.30, 13.00, 18.30 — урачыстыя святыя Імшы

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
07.15, 08.00, 12.00, 18.30 — святыя Імшы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы
(пр. Незалежнасці, 44а) 
 

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 да 14.00 кожныя паўгадзіны.
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
07.00 — рэзурэкцыя
09.30 — урачыстая святая Імша

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
08.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)
(Кальварыйскі праезд, 1) 
 

Вялікі чацвер (5 красавіка)
07.15 — святая Імша
20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 9.00 да 21.00 кожную гадзіну.
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
06.30 — рэзурэкцыя
10.00, 14.00, 16.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы 

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
10.00, 14.00, 16.00, 18.00 — святыя Імшы

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны)
(пл. Незалежнасці, 15)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
20.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў на працягу ўсяго дня праз кожныя дваццаць хвілін.
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
Пасля Пасхальнай вігіліі — начная адарацыя.

Вялікдзень (8 красавіка)
07.30 — рэзурэкцыя
11.00, 13.00, 15.00, 16.00, 17.00, 19.00, 21.00 — урачыстыя святыя Імшы 

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
07.00, 09.00, 11.00, 13.00, 15.00, 16.00, 17.00, 19.00, 21.00 — святыя Імшы

Парафія святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)
(вул. Пляханава, 28)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана 

Вялікая пятніца (6 красавіка)
17.30 — Крыжовы шлях
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
На працягу дня — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў з 8.00 кожныя паўгадзіны.
20.30 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ
Начная адарацыя.

Вялікдзень (8 красавіка)
06.30 — рэзурэкцыя
08.30, 10.00, 12.00, 13.30 і 19.00 — урачыстыя святыя Імшы

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
08.00, 19.00 — святыя Імшы

 

Парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)
(аўтобусны прыпынак «Зялёны бор»; даезд аўтобусам 113)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана 

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
Асвячэнне велікодных страваў з 11.00 праз кожныя паўгадзіны да Пасхальнай вігіліі.
20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
07.00 — рэзурэкцыя
09.00 — урачыстая святая Імша

 

Парафія Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана і Маці Божай Шкаплернай
(вул. Герасіменкі, 8; каля г/к «Алмаз»)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана 

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 —  Крыжовы шлях, літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
Асвячэнне велікодных страваў з 10.00 да 15.00 кожную гадзіну.
19.30 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
07.00 — рэзурэкцыя
09.00, 11.00, 19.00 — урачыстыя святыя Імшы

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
09.00, 11.00, 19.00 — святыя Імшы

 

Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына, Масюкоўшчына)
(вул. Матусевіча, 80)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана 

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 —  Крыжовы шлях, літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
Асвячэнне велікодных страваў на працягу дня.
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
06.00 — рэзурэкцыя
12.00, 18.00 — урачыстыя святыя Імшы

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
08.00, 10.30, 12.00, 18.00 — святыя Імшы

 

Парафія Святога Антонія (Малінаўка)
(пр. Газеты «Звязда», 18а; ЖЭС-84, за рынкам «Маскоўскі»)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
20.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.30 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
Асвячэнне велікодных страваў з 10.00 да 12.00, у 19.00.
20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
08.00 — рэзурэкцыя
11.00 — урачыстая святая Імша

 

Парафія Св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно
(капліца Душпастырскага цэнтра пры епіскапаце Беларусі; вул. Кальцова, 153)

Вялікі панядзелак, Вялікі аўторак, Вялікая серада (2–4 красавіка) 
18.30 — св. Імша

Вялікі чацвер (5 красавіка)
18.30 — Імша Вячэры Пана 

Вялікая пятніца (6 красавіка)
18.30 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
12.00–20.30 — адарацыя Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страваў кожную гадзіну.
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
10.30 — св. Імша (на польск. мове)
18.30 — св. Імша

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
10.30 — св. Імша (на польск. мове)
18.30 — св. Імша

(кляштар сясцёр дамініканак; вул. Няжданавай, 48)

Пальмовая нядзеля (1 красавіка)
09.00 — св. Імша 

Вялікі панядзелак, Вялікі аўторак, Вялікая серада (2–4 красавіка) 
07.00 — св. Імша 

Вялікая субота (7 красавіка)
15.00 — асвячэнне велікодных страваў.

Вялікдзень (8 красавіка)
09.00 — св. Імша 

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
09.00 — св. Імша 

(Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха); пр. Незалежнасці, 44а)

Пальмовая нядзеля (1 красавіка)
07.30 — св. Імша (на польск. мове)
17.00 — св. Імша

Вялікі панядзелак, Вялікі аўторак, Вялікая серада (2–4 красавіка) 
17.30 — св. Імша

Вялікі чацвер (5 красавіка)
Паводле раскладу парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

Вялікая пятніца (6 красавіка)
Паводле раскладу парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

Вялікая субота (7 красавіка)
Паводле раскладу парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

Вялікдзень (8 красавіка)
17.00 — св. Імша
(адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту не будзе)
Велікодны панядзелак (9 красавіка)
17.30 — св. Імша

 

Парафія Маці Божай Будслаўскай

(вул. Івянецкая, 15а)

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
21.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
07.00 — працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і рэзурэкцыя.
10.00 — урачыстая святая Імша

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
12.00, 18.30 — святыя Імшы

 

Парафія Маці Божай Ружанцовай

(вул. Гашкевіча,1) 

Вялікі чацвер (5 красавіка)
19.00 — Імша Вячэры Пана

Вялікая пятніца (6 красавіка)
19.00 — Крыжовы шлях, пасля — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа

Вялікая субота (7 красавіка)
Асвячэнне страваў кожную гадзіну з 09.00 да 20.00.
20.00 — ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ

Вялікдзень (8 красавіка)
08.00 — рэзурэкцыя

Велікодны панядзелак (9 красавіка)
08.00, 19.00 — святыя Імшы. 


Болей навін