Пачала працу Экспертная Рада па вызначэнні палітвязняў у Беларусі

04 красавіка 2012 12:19  |  Палітыка

2 красавіка 2012 адбылося 1-е паседжанне Экспертнай Рады па абароне рэпрэсаваных і вызначэнню палітвязняў.

 

Склад Рады: Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінскі Камітэт ), Андрэй Бандарэнка і Мікіта Ліхавід (інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Платформа”), Алег Воўчак (Прававая дапамога насельніцтву), Ігар Леднік (Праваабрончы рух «Наша Беларусь»), Кацярына Садоўская (беларускае аддзяленне праваабарончай арганізацыі “Веча”), Сяргей Ханжанкоў (“Мемарыял”), Сяргей Вазняк (“Гавары Праўду”), Аляксандр Дзядок (юрыст, бацька палітвязня), Валерыя Чарнаморцава (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя), Юлія Сцяпанава і Марына Цітова (“Эўрапейская Беларусь”), Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка (Малады Фронт), Алесь Макаеў (Рух “Разам”, “Наша Беларусь”), Галіна Сіўчык, Таццяна Кім, Яўген Батура, Ганна Шапуцька, Вольга Кавалёва і Вікторыя Ткачук (усе “За Волю”).

 

На першым паседжанні абмеркоўвываліся пытанні дзейнасці Экспертнай Рады:

 

1.Хто з’яўляецца ў Беларусі палітвязням, палітрэпрэсаваным?

2.Хто мае права прызнаваць кожнага канкрэтнага чалавека палітзняволеным? Працэдура прызнання.

3.Па якіх крытэрах людзі адносяцца да палітычных вязняў?

4.Якія патрабаванні грамадства можна прадставіць да ўлады адносна палітрэпрэсаваных, палітзняволеных?

5.Рэабілітацыя палітзняволеных, палітрэпрэсаваных у сучаснай Беларусі і ў будучыні.

6.Удзел шырокіх слаеў грамадства ў вырашэнні праблем палітвязняў, палітрэпрэсаваных. Салідарнасць.

7. Магчымасць згоды паміж рознымі грамадскімі сіламі ў фармаванні агульных спісаў палітзняволеных? Якім павінен быць механізм тагой згоды?

8.Празрыстасць працы Экспертнай Рады і галоснасць, асвячэнне працы Рады ў СМІ і г.д.

 

Галоўнай тэмай павесткі дня першага паседжання Экспертнай Рады сталі крытэры вызначэння палітвязняў. Былі агучаны крытэры міжнародных арганізацый «Amnesty International»,«Human Rights Watch», Рады Еўропы, праваабарончых арганізацый РФ “Саюз Салідарнасці” і “Мемарыял”, Украіны.

 

Для распрацоўкі крытэрыяў вызначэння палітвязняў у сучаснай Беларусі была створана працоўная група, у якую ўвайшлі праваабаронцы, юрысты Гары Паганяйла, Аляксандр Дзядок, Алег Воўчак, Андрэй Бандарэнка, Ігар Леднік.

 

Вырашана: на наступным пседжанні Экспретнай Рады абмеркаваць крытэры вызначэння палітвязняў у Беларусі, агучыць іх ў CМІ, прадставіць грамадству на абмеркаванне.

Другое паседжанне групы адбудзецца на наступным тыдні. Экспертная Рада запрашае да ўдзелу ў працы прадстаўнікоў усіх праваабарончых арганізацый, палітычных партый, грамадзянскіх аб’яднанняў,грамадскіх актывістаў,былых палітзняволеных, усіс каго хвалюе пытанне палітвязняў і рэпрэсій ў Беларусі. Свае прапановы, меркаванні, пытанні дасылайце на адрас [email protected].

Болей навін