11 красавіка, метро Кастрычніцкая - Мы памятаем!

11.04.2012, 12:54  |  Галоўныя навіны, Палітыка, Грамадства

Маладыя хрысьціянскія дэмакраты разам зь іншымі беларускімі моладзевымі ініцыятывамі заклікаюць заўтра, 11 красавіка, у гадавіну тэракту у Менскім метро ўшанаваць памяць ахвяраў тэракту: прыходзіць з 19 да 20-й гадзіны да станцыі Кастрычніцкай, прыносіць кветкі і свечкі на месца трагедыі.


11 красавіка 2011 года застанецца ў памяці абсалютнай большасьці беларусаў як дзень трагедыі, безсэнсоўнага забойства людзей у Менскім метрапалітэне. Праз год – пытаньняў: каму? і навошта ? гэта было патрэбна - ня стала менш, чым было адразу пасьля выбуху. І хаця “тэрарысты” былі злоўленыя праз тры дні, асуджаныя і расстраляныя менш чым праз год, пытаньняў у грамадзтве засталося нашмат больш, чым адказаў. А многія ўпэўненыя, што за гэты час ахвяраў тэракту стала на 2 чалавекі больш.


Заўтра будзе першая гадавіна трагедыі і мы, моладзь,  заклікаем усіх неабыякавых людзей 11 красавіка прыносіць кветкі на месца трагедыі, як і год таму, у перыяд часу з 19 да 20 гадзін.


Мы памятаем. Мы Спачуваем.  Мы Салідарныя.


Малады Фронт, Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, Еўрапейская Беларусь, Маладыя Дэмакраты, Рэвалюцыя Праз Сацыяльныя Сеці, Зьмена, Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада .

Навіны па тэме

Фото юзера Андрей
Андрей 12.04.2012
Произошедшее 11 апреля 2011 года трагическое событие унесло жизни невинных людей..... Искренне соболезную о случившемся и верю, что в нашей стране никогда больше не произойдет подобного........
http://news.tut.by/society/283961.html