Павал Севярынец: вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў

16.04.2012, 11:03  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец пракаментаваў вызваленне 14-15 красавіка палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.

 

"Першае, што можна сказаць – дзякуй Богу! Вызваленне ў Вялікдзень і для саміх Андрэя і Змітра, і для іх сваякоў, і для ўсіх беларусаў, якія перажывалі і маліліся, - гэта знак: Хрыстос Уваскрос і Беларусь уваскрэсне", - адзначыў ён.

 

"Зараз, напэўна, будзе паўза. Магчыма, праз тыдзень будзе зразумела, ці збіраюцца выпускаць астатніх. Мы ў першую чаргу павінны дамагацца вызвалення тых, каму найцяжэй: Каваленкі, Статкевіча, Дашкевіча. Вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў, якія засталіся", - падкрэсліў сустаршыня БХД.

 

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца наступныя палітвязні: 


  1. Мікола Статкевіч
  2. Павал Севярынец
  3. Зміцер Дашкевіч
  4. Эдуард Лобаў
  5. Мікола Аўтуховіч
  6. Алесь Бяляцкі
  7. Ігар Аліневіч
  8. Аляксандр Францкевіч
  9. Мікола Дзядок
  10. Яўген Васьковіч
  11. Павал Сырамалотаў
  12. Арцём Пракапенка
  13. Сяргей Каваленка
  14. Аляксандр Круты
  15. Юры Чыгілейчык
  16. Аляксандр Малчанаў

Навіны па тэме

Фото юзера АРТ
АРТ 16.04.2012
патрабаваць трэба ў першую чаргу выбараў прэзідэнта. Бо тыя былі перапынены актам тэрору з боку ўзброенай банды. Нельга, каб у Беларусі былі мільёны закладнікаў. Так, шмат хто, адурманеныя варожай прапагандай, яшчэ не зразумелі, што яны закладнікі. Трэба вызваляць і іх! Мы ўсе хочам быць вольнымі! Трэба, каб палітвязьні былі на волі. Але не гэта галоўная мэта!
Фото юзера liusterka
liusterka 17.04.2012
Арт, гэта зразумела і ніхто не спрачаецца. У фэйсбуку нейк распавялі ў пераказе з грэчаскай выпадак з адным Афонскім ераманахам: У часе наведваньня Афону, адзін пілігрым падышоў да ераманаха і парасіў памаліцца за палітзьняволеных. Пры гэтым ён абавязкова прасіў узгадаць кожнага зь іх... Сьвятар сумна паглядзеў на яго і адказаў, што яму няхопіць жыцьця, каб пералічыць усіх зьняволеных у краіне пілігрыма... Той запытал: "Чаму ойча?, вось аркуш зь імёнамі". ... Сьвятар сумна паўтарыў: "Мне не хопіць жыцьця, каб пералічыць па імёнам усіх жыхароў тваёй краіны. Бо там, дзе чалавек не мае свабоды, где нехта прысабечыў сябе права адзінаасобна вырашаць лёсы людзей - Там зьняважана воля Госпада нашага і ўсе вы зьняволеныя... Проста большасьць яшчэ не разумее гэтага..."