Георгі Дзьмітрук: без дэнамінацыі беларускія рублі ператворацца ў сувеніры

30.04.2012, 15:25  |  Палітыка, Грамадства, Эканоміка

Адказны за эканамічныя пытанні сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгі Дзмітрук пракаментаваў заяву сустаршыні Нацбанка Надзеі Ермаковай пра тое, што ў 2013 годзе ў Беларусі можа адбыцца дэнамінацыя.

 

"Дадзеную заяву спадарыні Ермаковай трэба разглядаць у кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі. За першы квартал 2012 года Беларусь з'яўляецца лідарам па росце сукупнага знешняга доўгу і інфляцыі. Пры гэтым рост коштаў істотна апярэджвае рост заробкаў. Да таго ж у Беларусі па-ранейшаму не дзейнічаюць рынкавыя механізмы, дзяржава як і раней працягвае падтрымліваць стратныя галіны і прадпрыемствы, а стаўка рэфінансавання проста шалёная – 36%. Калі рынкавыя механізмы не пачнуць уводзіцца, нас зноў чакае неўтаймаваны рост коштаў і збядненне насельніцтва, паколькі рост заробкаў не будзе кампенсаваць росту інфляцыі, а гэта ў сваю чаргу прывядзе да абвастрэння пытання праблемных крэдытаў. Апроч таго, працягне свой рост і сукупны знешні доўг", - адзначыў ён.

 

"У гэтай сувязі варта верыць заяве спадарыні Ермаковай. Пытанне правядзення чарговай дэнамінацыі беларускага рубля стане на позву дня ў самы бліжэйшы час. Без яе Беларусь рызыкуе ператварыцца з краіны мільянераў у краіну мільярдэраў. Рублі ж увогуле могуць стаць цікавымі толькі ў якасці сувеніраў", - лічыць Георгі Дзмітрук.

Навіны па тэме

Фото юзера Z
Z 05.05.2012
я б парадзіу пры дэнамінацыі акцэнтаваць увагу на колеры папер - каб навт дальтонікі з кепскім зрокам не маглі паблытаць, напрыклад, 50тыс і 1тыс.!