Дзяніс Садоўскі: рэжым працягвае забараняць незалежную і аб’ектыўную інфармацыю

03 мая 2012 10:43  |  Галоўныя навіны

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі пракаментаваў напад міліцыянтаў на офіс “Радыё Рацыі” і павіншаваў беларускіх журналістаў з Днём свабоды друку.

 

“Рэжым застаецца верным сваёй стратэгіі забараняць і не даваць магчымасьці атрымаць незалежную і аб’ектыўну інфармацыю. І напад напярэдадні Дня свабоды друку на менскі офіс “Радыё Рацыі”, вядомага сваёй прынцыповай пазіцыяй у асвятленні найбольш вострых праблемаў у краіне, гэта толькі пацвярджае. Тым не менш, нягледзячы на канфіскацыю тэхнікі, офіс працягвае сваю працу, што з’яўляецца доказам мужнасці і прафесіяналізму беларускіх журналістаў. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вельмі абураная гэтым нападам і гатовая аказаць усялякую падтрымку”, – адзначыў ён.

 

Дзяніс Садоўскі таксама павіншваў з Днём свабоды друку ўсіх “беларускіх незалежных журналістаў, якія ў складаных умовах, нягледзячы на ціск і пераследы, выконваюць сваю працу”. “Зычым вам поспехаў і сапраўднай свабоды ў краіне. Жыве Беларусь!” – падкрэсліў адказны сакратар БХД.

Болей навін