Адбылося чарговае паседжанне “кааліцыі шасці”

07 мая 2012 22:27  |  Палітыка

Сёння адбылося чарговае паседжанне рады кааліцыі шасці палітычных суб’ектаў. “Кааліцыя шасці” ініцыюе скліканне каардынацыйнай рады дыялогу па мадэрнізацыі.


Па словах лідара БХД Віталя Рымашэўскага, абмяркоўваліся таксама сумесныя дзеянні, датычныя супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі, і сумесная пазіцыя наконт выбараў.

 

– Прайшло паседжанне “кааліцыі шасці”. У прынцыпе, працоўнае было паседжанне, на якім абмеркаваны былі ў асноўным пытанні па мадэрнізацыі Беларусі, нашае стаўленне, нашыя сумесныя пазіцыі па гэтым пытанні, супраца з недзяржаўнымі арганізацыямі трэцяга сектара. Таксама было закранута пытанне магчымага фармату працы на будучыню і супольнай ацэнкі беларускіх выбараў.

 

Плануецца, што ў склад рады па мадэрнізацыі Беларусі ўвойдуць кіраўнікі або прадстаўнікі асноўных дэмакратычных партыяў, прадстаўленых у “кааліцыі шасці”, а таксама каардынатары працоўных групаў па накірунках. Таксама было прынята рашэнне інтэнсіфікаваць дыялог па пытанні мадэрнізацыі з экспэртамі ў розных галінах.

Болей навін