Клопат пра здароўе ці звычайны шкурны інтарэс?

23.05.2012, 16:34  |  Блог Галіны Каржанеўскай, Грамадства

Газета “Звязда”, якая не цураецца медычнай тэматыкі, пазнаёміла  чытчоў, дакладней – чытачак, з так званым медыкаментозным абортам. Прапагандуе новы метад  перапынення цяжарнасці загадчыца аддзялення РНПЦ “Маці і дзіця” Ала Камлюк. Яна  даводзіць, што “згаданы метад лічыцца найбольш бяспечным для няпоўнагадовых і маладых жанчын, якія не нараджалі”.  Маўляў, у ім ёсць свае мінусы і рызыка, але ўсё роўна ён лепшы за хірургічны. Нездарма ім скарысталіся ўжо 1,5 тысячы беларускіх жанчын.

 

Матэрыял падаецца занадта падрабязным для масавай газеты і знарачыта “аб’ектывізаваным”: дэмаграфічныя і маральныя аспекты праблемы не закранаюцца. Прычына такой бясстраснасці становіцца яснай у канцы, калі мы даведваемся, што “працэдура гэтая платная і нятанная”.  Вось яно што! Медыкі вынайшлі яшчэ адну платную паслугу, а дзяржаўнае выданне дапамагае ім яе рэкламаваць.

 

І яшчэ адзін красамоўны факт са сферы аховы нашага здароўя. Сёлета не закуплены спецыяльныя абязбольваючыя пластыры для анкалагічных хворых. Дзяржава палічыла, што іх кошт непад’ёмны для айчыннага бюджэту. Тэндар выйграла кампанія, што вырабляе адпаведныя таблеткі. А таблеткі, як вядома, не кожны хворы можа праглынуць. Аднак калі на адных вагах пакуты і палацы, то ўлады аддаюць перавагу апошняму.

Навіны па тэме

Фото юзера Sonca
Sonca 24.05.2012
Сумна гэта. Амаль паўсюль - нежаданне бачыць хоць на некалькі год наперад, падумаць, што цябе таксама могуць закрануць негатыўныя наступствы. Але імгненная выгада такая прывабная, пакуль загарчыць.