Выйграй! І ўбачыш Еўропу

08 кастрычніка 2009 11:04  |  Палітыка

Рух “За Свабоду” арганізуе фотаконкурс “Еўрапейская Беларусь”, прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе поўнагадовыя грамадзяне краіны, здольныя прэзентаваць з дапамогай фотаздымкаў свой погляд на Беларусь, як неад’емную частку Еўропы.

Фотаздымкі павінны адлюстроўваць адзінства Беларусі з еўрапейскімі краінамі ў культурным, гістарычным, ландшафтным ды іншых планах, сувязь традыцый у грамадскім, асабістым і прафесійным жыцці − усё, што сведчыць пра еўрапейскасць беларускай нацыі.

У фінал конкурсу плануецца вылучыць 20 фотаздымкаў, якія будуць экспанавацца падчас правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму. На наступным этапе журы вызначыць трох пераможцаў конкурсу. Яны, а таксама пераможца ў намінацыі “Прыз сімпатый гледачоў”, будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі. Уладальнік 1-га месца атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіцаў краін Еўразвязу.

Ад кожнага ўдзельніка конкурсу да 5 лістапада прымаюцца тры работы. Іх можна падаць праз інтэрнэт, выкарыстоўваючы спецыяльную форму на старонцы euraforum.info. На гэтай жа старонцы можна больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і тэхнічнымі ўмовамі конкурсу.

Болей навін