Павел Севярынец: Тыя, хто будуць байкатаваць выбары, складуць аснову новай апазіцыі

04.07.2012, 09:23  |  Навіны » Палітыка

Палітычны вязень сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец лічыць, што няздольнасць апазіцыі аб’яднацца перад выбарамі прывядзе да з'яўлення новай апазіцыі, якая сапраўды будзе цвёрда стаяць на дэмакратычнай платформе:

 

- Сённяшняя апазіцыя перафарматоўваецца. Тыя, хто будуць байкатаваць выбары, складуць аснову новай апазіцыі. Тыя, хто ў выбарах удзельнічаюць, згубяць апошнія рэшткі падтрымкі. Таму тыя структуры, якія будуць удзельнічаць у гэтым фарсе, адыйдуць, згубіўшы падтрымку.

 

Палітык упэўнены, удзел у выбарах цяперашніх прадстаўнікоў апазіцыі - гэта жаданне атрымаць нейкую капейку, якую даюць замежныя донары, у іншых выпадках гэта проста дурата і нежаданне бачыць тое, што ў злачынстве нельга ўдзельнічаць.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны па тэме