У Горацкім раёне дэпутат ад БХД змагаецца з свінакомплексам, у Асіповічах – са звалкай

06.07.2012, 10:32  |  Рада Народных Дэпутатаў, Грамадства

У Горацкім раёне мясцовая дэпутат Аўсянкаўскага сельсавету ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Жана Шчарбініна змагаецца з будаўніцтвам каля адной з вёсак свінакомплексу, які, як даведалася яна ў выніку сваіх зваротаў, збіраліся будаваць без экалагічнай экспертызы і грамадскіх слуханняў. Аб гэтым распавяла абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук.

 

Іншы дэпутат ад БХД, Аляксей Цюлькоў з Асіповічаў, таксама змагаецца ў сваім горадзе з шэрагам праблемаў. У прыватнасці, ён спрабуе дамагчыся знішчэння несанкцыянаванай звалкі смецця, якая ўзнікла каля аднаго з гаражных кааператываў, асвятлення дваровых тэрыяторыяў і нармалёвай падачы вады на дзявятыя паверхі жылых дамоў.

 

У Клімавічах жа хадэк Аляксандр Балобін працягвае займацца мясцовымі праблемамі: перадусім, адсутнасцю асвятлення і бездарожжам у горадзе. Апроч таго, прыхільнікі Хрысціянскай Дэмакратыі з Магілёўшчыны вырашаюць некаторыя праблемы і ў іншых абласцях краіны, як гэта робіць Ала Казлова з Бабруйску. Яна спрабуе вырашыць праблемы, з якімі сутыкаецца яе маці, што жыве ў Гомельскай вобласці.

Навіны па тэме