У Менску затрымалі маладафронтаўцаў

17 ліпеня 2012 11:05  |  Палітыка

Затрыманыя Раман Пратасевіч, Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў.

 

Аб затрыманні паведаміў у «Твітэры» журналіст Уладзімір Чудзенцоў. Паводле яго звестак, моладзевых актывістаў абвінавачваюць у тым, што яны публічна лаяліся матам. Усіх затрыманых даставілі ў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.

 

Суд над маладафронтаўцамі адбудзецца сёння.

Болей навін