Беларусы лічаць, што светам кіруе вышэйшая сіла і грошы

08 кастрычніка 2009 11:08  |  Грамадства

Сацыялагічны цэнтр “Люстэрка-інфа” правёў апытанне нашых грамадзянаў, што менавіта на іх погляд кіруе светам.

Больш за паловы – 55% рэспандэнтаў – прадказальна адказалі, што светам кіруюць грошы. Як зазначаюць сацыёлагі, актыўней за ўсяго такога погляду прытрымліваюцца мужчыны ва ўзросце ад 18 да 50 год, прадпрымальнікі і работнікі сферы абслугоўвання, гандля, жыхары малых гарадоў і вёсак, асабліва тыя, хто жыве ў Менскай і Магілёўскай абласцях.

Кожны трэці апытаны (33%) лічыць, што светам кіруе вышэйшая сіла. Часьцей гэта перакананне выказваюць жанчыны (67%) і людзі ва ўзросце 50 год і старэйшыя (45%). 25% вераць у тое, што светам апанаваў розум. 18% лічаць, што светам кіруе каханне і любоў. Сярод апошніх, не складана здагадацца, дамінуюць жанчыны (65%). На погляд кожнага дзясятага рэспандэнта апанавала сусветам грубая сіла (11%) і выпадковыя здарэнні (10%).

Болей навін