Павал Севярынец: прысуд Дашкевічу – прысуд усім нам

29 жніўня 2012 10:51  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец пракаментаваў новы прысуд лідару Маладога Фронту Змітру Дашкевічу (дадатковы год турмы).

 

“Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур’ёзная рэч. Па-першае, цяпер паняцце “дасядзець да званка” для палітвязняў адмяняецца. Колькі будзе рэжым – столькі будуць і палітвязні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ж, колькі ва ўладзе будзе Лукашэнка. Такім чынам, гэта сігнал і прысуд усім вязням сумлення.

 

Па-другое, гэта прысуд нам як грамадству. Малады нацыянальны лідар, сучасны Каліноўскі, вернік-хрысціянін Зміцер Дашкевіч ахвяруецца за ўсіх і ідзе на крыж у турме, а на волі – цішыня ды “кампанія выбараў”. А патрэбныя нашая агульная малітва і агульнанацыянальныя акцыі салідарнасці. Заклікаю тэрмінова правесці Нацыянальны круглы стол у справе Дашкевіча і 411 артыкулу. Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі!”

Болей навін