ЦВК прызнаў незаконнай адмову ў рэгістрацыі Вольгі Кавальковай

30 жніўня 2012 09:31  |  Галоўныя навіны

ЦВК Ярмошынай прызнаў незаконнай адмову ў рэгістрацыі актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Кавальковай.

 

“Фактычна ЦВК скраў у мяне тыдзень для магчымай агітацыі. Ярмошына таксама параіла мне звяртацца па эфірны час для тэлнвыступаў на тэлебачанні. Але гэтая ейная фраза прагучала нібы здзек, бо ўсім вядома, што тых, хто агітуе за байкот у эфір не пускаюць, бо яны не праходзяць цэнзуру. Разам з тым, нягледзячы ні на што, мы працягнем правядзенне кампаніі актыўнага байкоту, мы будзем заклікаць грамадзян да няўдзелу ў выбарах і байкоту рэжыму, распавядаць ім пра палітвязняў”, – адзначыла яна.

 

Пры гэтым Вольга Кавалькова падкрэсліла, што нерэгістрацыя ніяк бы не паўлывала на яе працу. “Я ўжо зарэгістравалася як давераная асоба кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага, каб мець магчымасць агітаваць за актыўны байкот”, – сказала яна.

 

Нагадаем, адмова Вользе Кавальковай была выпісана па выніках разгляду дакументаў нейкага Казлоўскага Паўла Паўлавіча, а ў дзень незаконнай адмовы ў рэгістрацыі Вольга  сфатаграфала ў акруговай камісіі бюлетэні, надрукаваныя яшчэ да сканчэння рэгістрацыі. На свой запыт пра незаконны друк бюлетэняў Кавалькова атрымала адказ ад старшыні ЦВК Лідыі Ярмошынай, што быццам бы так і трэба, бюлетэні былі такім жа чынам надрукаваныя ва ўсіх выбарчых камісіях. Хаця намеснік Ярмошынай Мікалай Лазавік сцвярджаў, што “ніякага друку выбарчых бюлетэняў на дадзеным этапе парламенцкай кампаніі ў прынцыпе быць не можа.”

Болей навін