Вользе Кавальковай вынеслі папярэджанне за пікет пад бел-чырвона-белым сцягам

05.09.2012, 17:01  |  Навіны » Палітыка

ЦВК вынес папярэджанне актывістцы аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Вользе Кавальковай за пікет за байкот "выбараў".

 

У прыватнасці яе абвясцілі вінаватай у выкарыстанні падчас пікету "незарэгістраванай сімволікі" – бел-чырвона-белага сцягу. Гэтае рашэнне з'яўляецца беспрэцэдэнтным, бо раней ніколі падчас выбарчых кампаній (у тым ліку дзейснай) падобных папярэджанняў не было, і людзі стаялі пад абсалютна рознымі сцягамі.

 

Таксама Вольгу Кавалькову вінавацяць у тым, што на яе пікеце не было не было агітацыі за яе і яе праграмы. Але гэта з'яўляецца няпраўдай, бо на пікеце была інфармацыя і пра Вольгу Кавалькову, і пра яе праграму – вызваленне палітвязняў.

Навіны па тэме