Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)

14.09.2012, 13:53  |  Галоўныя навіны, БХД

У Менску 13 верасня адбыўся экспертны круглы стол, на якім былі абмеркаваныя праекты раздзелаў абноўленнай праграмы БХД.

 

У прыватнасці, абмяркоўваліся праекты наступных раздзелаў 1) сістэма мясцовага і рэгіянальнага кіравання і самакіравання; 2) дзяржаўны лад і выбары; 3) знешняя палітыка Беларусі.

 

Аўтарамі праекту абноўленай праграмы БХД ёсць запрошаныя спецыялісты з Інстытута развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы.

 

Аўтары зрабілі прэзентацыі адпаведных раздзелаў, пасля чаго адбылося іх абмеркаванне. Былі выказаныя крытычныя заўвагі з боку экспертаў - Уладзіміра Роўды (кіраўніка Аналітычнага Беларускага Цэнтру) і Міхаіла Пастухова (былога суддзі Канстытуцыйнага суду Беларусі).

 

Адбылося канструктыўнае абмеркаванне і абмен думкамі наконт наступтсваў ад прымянення розных інстытуцыяў: асабліва падрабязна абмяркоўвалася прымяненне прапарцыйнай выбарчай сістэмы, змешанай прэзідэнцка-парламенцкай рэспублікі і двухпалатнага парламента. Гэтыя пытанні выклікалі найбольшую дыскусію, да якой падключыліся і прысутныя сябры БХД.

 

Сваімі ўражаннямі ад праектаў абноўленай праграмы БХД падзяліўся удзельнік дыскусіі, кіраўнік Аналітычнага Беларускага Цэнтру Уладзімір Роўда. У прыватнасці, ён назваў сапраўдным плюсам канцэпцыі раздзел, прысвечаны мясцоваму самакіраванню. "Вельмі прыемна, што менавіта з гэтага пачынаецца абмеркаванне праграмы", - адзначыў эксперт.

 

Разам з тым Уладзімір Роўда лічыць, што аўтары праектаў не пераадолелі меркаванне, уласцівае многім беларускім апазіцыйным палітыкам, што аўтарытарны рэжым можна перамагчы аўтарытарнымі метадамі. "Моцная ўлада, безумоўна, патрэбная, але яна павінна быць дэмакратычнай", - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што для ўнясення зменаў у праграму яшчэ ёсць час.

 

Станоўча ацаніў круглы стол і былы суддзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў. Як адзначае адзін з распрацоўшчыкаў праграмы БХД Алесь Шамякін, яму спадабаўся канструктуўны тон дыскусіі і абгрунтаванасць кожнага з пунктаў. Разам з тым сам Міхаіл Пастухоў выступае за парламенцкую рэспубліку зусім ез прэзідэнцкай улады.

 

"Мы, безумоўна, будзем улічваць усе прапановы пры складанні канчатковага варыянту праграмы", - адзначыў Алесь Шамякін.

 

Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)Уладзімір Роўда: канцэпцыя мясцовага самакіравання – сапраўдны плюс праграмы БХД (фота)

Навіны па тэме