Сябар участковай камісіі: нам забаранілі называць колькасць выбаршчыкаў

22.09.2012, 21:47  |  Навіны » Палітыка

Сябар участковай камісіі № 134 у выбарчай акрузе № 94 прагаварылася аднаму з удзельнікаў датэрміновага галасавання, што ім забаранілі называць колькасць выбаршчыкаў па ўчастку.

 

У той самы час у адным класе гімназіі №20 размясцілі ажно тры камісіі – 383, 284 і 385 (Заходняя акруга 102); праўда, здагадаліся развесці іх па розных кутах. 385-ая можа лічыцца рэкардсменам па ўкідванні бюлетэняў падчас датэрміновага (або звычайных прыпісках): лічба 288 гаворыць сама за сябе. А што ж будзе ў асноўны дзень галасавання?!

 

Бабруйск

 

На 12-ым участку Бабруйска-Ленінскай акругі №78 датэрміновае галасаванне ішло нечуванымі тэмпамі: разыходжанне ў лічбах назіральнікаў і камісіі кожны дзень дасягала 40-50 адзінак. У выніку за пяць дзён назіральнікі налічылі 146 прагаласаваўшых, а камісія – 358. Вопытны назіральнік В.У. Голуб лічыць, што выбарчая камісія такім чынам выконвала план – 30 адсоткаў, патрэбных ЦВК. “Ім проста далі такое ўказанне. Пры нармальнай пракуратуры знайшлі б, хто і каму дабаўляе галасы”, -- лічыць Вячаслаў Голуб.

 

Салігорск

 

Участкі 7 і 8 Салігорскай акругі №68 размяшчаліся ў адным памяшканні, і прагаласаваўшыя пастаянна блыталіся са скрынямі (што адбывалася, заўважым, паўсюль). На 7-ым камісія прыпісвала галасы патрошкі, саромеючыся, затое 8-ая рабіла гэта сотнямі. Мабыць, таму ў суботу вечарам не быў вывешаны завяршальны пратакол датэрміновага галасавання.

Навіны па тэме