Улады вырашылі забараніць байкот “выбараў”

28 верасня 2012 16:16  |  Палітыка

Агітацыю за байкот «выбараў» прыраўняюць да грамадска-масавых мерапрыемстваў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

 

Норма аб правядзенні агітацыі за байкот «выбараў» з выбарчага заканадаўства не будзе ўбірацца. Плануецца вынесці магчымасць правядзення падобнай агітацыі са структуры часткі, прысвечанай перадвыбарчай агітацыі, патлумачыла кіраўнік ЦВК.

 

«Калі агітацыя за байкот будзе праводзіцца, то ў рамках усіх грамадска-масавых мерапрыемстваў, а не па спрошчаным заяўным прынцыпе, ды яшчэ за бюджэтныя сродкі. То бок, гэта будзе самастойная дзейнасць кандыдатаў, партый, грамадзян без тых прэферэнцый, якія дае закон», – сказала Лідзія Ярмошына.

 

Калі ўлічыць, што ў Беларусі грамадска-масавыя мерапрыемствы фактычна знаходзяцца пад забаронай, то падобныя планы прывядуць да таго, што весці агітацыю за байкот «выбараў» на вуліцы будзе немагчыма. Відавочна, улады пачынаюць рабіць высновы з правалу выбарчага фарсу 23 верасня.

Болей навін