Чэшскія вернікі заступіліся за Зьмітра Дашкевіча

03 кастрычніка 2012 09:41  |  Палітыка

Найбуйнейшая чэшская харызматычная царква “Křesťanské společenství Praha” (Christian Fellowship Praha – каля 1000 сяброў) накіравала ў Генпракуратуру РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў РБ лісты ў падтрымку Зьмітра Дашкевiча.

 

Акрама гэтага афіцыйнага звароту, дзясяткі лiстоў таго ж зьместу ў падтрымку свайго брата пасылаюць асобныя хрысьціяне, у тым лiку i католiкi.

 

У шматлiкiх царквах праходзяць малiтвы. Адмысловая малiтва за Зьмiтра Дашкевiча ды iншых палiтвязьняў адбылася ў Празе ў пятнiцу 28 верасьня.

Болей навін