Віталь Рымашэўскі: кампанія байкоту дагэтуль не дае спакою Лукашэнку

12 кастрычніка 2012 07:37  |  Галоўныя навіны

Выступаючы 11 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што «кампанія па так званым байкоце выбараў ганебна правалілася, паказаўшы слабасьць і баязьлівасьць гэтак званай радыкальнай апазыцыі, пятай калёны, якая не жадае нават імітаваць барацьбу за ўладу».

Ён адзначыў, што абсалютная большасьць насельніцтва падтрымала тых кандыдатаў, якія «выступалі за мір і спакой у краіне, за працяг сацыяльна-эканамічнага курсу, грунтаванага на незалежнасьці і абароне інтарэсаў простага чалавека».

Лукашэнка прызнаўся: «Падставы для злараднасьці тут няма. Шчыра вам скажу: мне шкада, што ў нас так пакуль і не зьявілася нармальная, сумленная, адказная апазыцыя, які перажывае за краіну, а не расьпілоўвае замежную міласьціну».

Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў гэтыя заявы:

«Лукашэнку дагэтуль кампанія байкоту не дае спакою. Бо пра тых, хто ўдзельнічаў, ён даўно забыўся. Гэта значыць, што кампанія байкоту яго насамрэч зачапіла. У яго ёсьць дадзеныя,што байкот быў вельмі сур’ёзны і шмат людзей практычна па ўсёй Беларусі ў выбарах ня бралі ўдзелу. Гэта насамрэч тое, што небясьпечна для сёньняшняй улады — страта легітымнасьці і ў вачах беларускага грамадзтва на гэты раз, і ў вачах міжнароднай супольнасьці».

Болей навін