Віталь Рымашэўскі: Заява Лукашэнкі – антынацыянальная. Сталін і Ленін – каты беларускага народа

17 кастрычніка 2012 11:00  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю charter97.org пракаментаваў заяву Лукашэнкі аб тым, што да Сталіна і Леніна нельга ставіцца дрэнна:«Гэта антынацыянальная заява. Сталін і Ленін – каты беларускага народа. Яны знішчылі мільёны беларусаў і грамадзян іншых краін. З-за войнаў, генацыду, расстрэлаў і чыстак».

Па словах палітыка, свядомасць дыктатара і яго атачэння – гэта атавізм. «Свядомасць Лукашэнкі – гэта атавізм. І, на жаль, ва ўладзе шмат людзей з такой свядомасцю. І яны будуць прытрымлівацца прыкладу дзеячаў, якіх узводзяць у куміры – Сталіна і Леніна».

Пакуль злачынствы камуністаў не будуць асуджаныя, у беларусаў не будзе шанцаў на годнае існаванне, лічыць Віталь Рымашэўскі. «Гэта нацыянальная трагедыя, што імёны катаў не названыя, што мільёны расстраляных беларусаў ляжаць у зямлі, а ў некаторых такіх месцах робяць месцы забаваў. Пакуль гэта не зменіцца, у беларусаў не будзе шанцаў на годнае існаванне», – сказаў палітык.

Нагадаем, 16 кастрычніка на прэс-канферэнцыі беларускага дыктатара для расейскіх рэгіянальных СМІ ў сваім выступе Лукашэнка заявіў, што «да Сталіна нельга дрэнна ставіцца».

«Я далёка адстаў ад Уладзіміра Ільіча і Іосіфа Вісарыёнавіча. Мне да іх яшчэ тупаць і тупаць. Перад імі стаялі такія задачы. Гэта нашы былі кіраўнікі. Ленін стварыў дзяржаву, Сталін яе ўмацаваў», – сказаў дыктатар.

Болей навін