У Кобрыне прайшла абласная канферэнцыя БХД

20.11.2012, 10:08  |  Навіны » БХД

У Кобрыне адбылася Берасцейская абласная канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя". У ёй удзельнічалі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, каардынатар па вобласці Зміцер Шурхай і каля 20 актывістаў з розных раёнаў вобласці.

 

Падчас канферэнцыі былі паведзеныя вынікі і дадзена ацэнка дзейнасці актывістаў падчас кампаніі байкоту "выбараў", акрэсленыя далейшыя планы дзейнасці ў межах кампаній "Рада народных дэпутатаў" і "За сяменыя каштоўнасці", а таксама ў межах лакальных кампаній.

 

Таксама было прыенятае рашэнне аб правядзенні ўстаноўчага з'езду абласной грамадскай арганізацыі "Хрысціянскія Дэмакраты Берасцейшчыны".

Навіны па тэме