БХД зацвердзіла галоўныя накірункі дзейнасці на 2013 год (фота)

24 лістапада 2012 16:21  |  Галоўныя навіны

У Менску 24 лістапада адбылося паседжанне Нацыянальнай Рады аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

Падчас паседжання былі абмеркаваныя вынікі кампаніі байкоту “выбараў-2012”, правядзенне якой было адзначанае як добрае. Разам з тым былі адзначаныя і мінусы праведзенай кампаніі, у тым ліку недастаткова актыўная праца актывістаў па прыцягненні ў аргкамітэт новых людзей. З адзначаных мінусаў былі зробленыя адпаведныя вынікі на будучыя кампаніі.

 

Таксама на паседжанні былі зацверджаныя дзве галоўныя кампаніі БХД на 2013 год: Рада народных дэпутатаў і “За сямейныя каштоўнасці. Моцная сям’я – моцная Беларусь”. «Рада народных дэпутатаў» аб’ядноўвае былых кандыдатаў у дэпутаты і ініцыятыўных грамадзян, мэта якіх спрыяць павышэнню ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні і ролі мясцовых супольнасцяў у палітычным працэсе. Кампанія ж сямейныя каштоўнасці накіраваная на абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і беларускіх сем’яў.

 

Апроч таго, быў разгледжаны працэс рэгістрацыі рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў хрысціянскіх дэмакратаў, а таксама некаторыя тэхнічныя моманты.

 

БХД зацвердзіла галоўныя накірункі дзейнасці на 2013 год (фота)
БХД зацвердзіла галоўныя накірункі дзейнасці на 2013 год (фота)

Болей навін