МХД падалі дакументы на рэгістрацыю

03 снежня 2012 14:37  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” падаў 3 снежня ў міністэрства юстыцыі дакументы на сваю рэгістрацыю.

 

Як паведаміла старшыня аргкамітэту Марына Хоміч, спадзеваў на тое, што МХД будзе зарэгістравана, няма.

 

“Наўрадці нас зарэгіструюць. Разам з тым гэтыя два месяцы ад моманту ўстаноўчага сходу да атрымання афіцыйнага адказу з мінюсту мы можам легальна дзейнічаць і тым самым абараніць сваіх сябраў ад пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, – сказала яна.

 

Марына Хоміч таксама паведаміла, што нават нягледзячы на рэгістрацыю МХД як незалежная моладзевая арганізацыя будзе ствараць альтэрнатыву рэжымнаму БРСМ.

 

Нагадаем, што ў Менску 3 лістапада адбыўся ўстаноўчы зьезд грамадзкай арганізацыі “Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты”. Падчас зьезду была абраная старшыня МХД, якой стала каардынатарка кампаніі байкоту 2012 году Марына Хоміч. Яе намесьніцамі сталі Вольга Кавалькова і Вікторыя Радзіеўская. Таксама былі абраныя Рада ў складзе дзевяці чалавек і Рэвізійная камісія ГА “МХД”.

Болей навін