У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)

22 снежня 2012 11:42  |  Галоўныя навіны

У Менску 22 снежня адбылася канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла нацыскімі карнікамі ў лагеры смерці Трасцянец пад Менскам аднаго з лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, каталіцкага святара Вінцэнта Гадлеўскага.

 

У канферэнцыі ўзялі ўдзел вядомыя гісторыкі і даследчыкі Леанід Лыч (“Вінцэнт Гадлеўскі ў іпастасі духоўнага дзеяча і нацыянальнага лідэра”), Анатоль Тарас (“Сацыяльная праграма першай Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі”) і Анатоль Астапенка (“Вінцэнт Гадлеўскі і Адам Станкевіч – творцы беларускай нацыянальнай ідэі”). Апошні быў таксама вядоўцам канферэнцыі. Вельмі зацікавілі прыстуных расповяды краязнаўцаў Алега Мізулы з Жодзішак (“Вінцэнт Гадлеўскі ў Жодзішках”) і Сяргея Лескеця з Маладэчна (“Суды над Гадлеўскім 1924 і 1928 гг. паводле матэрыялаў тагачаснай прэсы”). Гісторык, рэдактар часопіса ARCHE Алесь Пашкевіч распавёў пра захаванне і выданне спадчыны Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча.

 

Напрыканцы з дакладам “Пераемнасць ідэі БХД” выступіў сустаршыня сённяшняга аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі. А археолаг і старшыня клуба “Спадчына” Пётра Русаў і кіраўнік беларускай філіі “Мемарыялу” Уладзімір Раманоўскі прадставілі відэа і фотапрэзэнтацыю “Мемарыялізацыя і захаванне месца расстрэла Гадлеўскага ў Трасцянцы”.

 

Канферэнцыя была аздобленая працамі, прысвечанымі а. Вінцэнту Гадлеўскаму і яго паплечнікам, вядомага беларускага мастака Алеся Цыкрунова, а таксама ягонай копіяй іншага беларускага мастака 19 ст. Альфрэда Ромэра. Цягам усёй канферэнцыі ў мультымедыя прэзэнтацыі былі прадстаўленыя фатаздымкі дзеячоў-хрысціянаў і сябраў БХД, удзельнікаў беларускага адраджэння 1-й паловы XX ст.

 

Усе даклады і паведамленні канферэнцыі, а таксама тэксты выступаў тых адмыслоўцаў, хто не змог узяць удзел у канферэнцыі, плануецца сабраць у зборнік матэрыялаў гэтай канферэнцыі.

 

Напрыканцы канферэнцыі ўдзельнікі заклікалі ўсіх беларускіх каталікоў да ўдзелу ў імшы, прысвечанай а.Вінцэнту, якая адбудзецца ў нядзелю 23 снежня ў 18-00 у Чырвоным касцёле, і ўсіх неабыякавых беларусаў – да традыцыйнага ўшанавання памяці ксяндза Гадлеўскага непасрэдна ў дзень яго расстрэлу, у панядзелак 24 снежня а 12-й гадзіне на месцы пахавання ў Трасцянцы, а таксама заахвоцілі да ахвяраванняў на памятны знак а.Вінцэнту Гадлеўскаму.

 

Нагадаем, канферэнцыя была выніковым мерапрыемствам года Памяці айцоў Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, які абвесціла БХД з нагоды 70 год з дня пакутніцкай смерці айца Вінцэнта Гадлеўскага, а таксама да 120-годдзя нараджэння іншага выбітнага грамадскага, палітычнага і рэлігійнага дзеяча, гісторыка, пісьменніка,  выдаўца, пакутніка ГУЛАГу ксяндза Адама Станкевіча. Быў створаны аргкамітэт ушанавання іх памяці з прыцягненнем шырокай беларускай грамадскасці і прадстаўнікоў Каталіцкага касцёлу. Цягам усяго году ў Менску і іншых мясцінах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве праводзіліся шматлікія мемарыяльныя мерапрыемствы.

 

У межах дзейнасці аргкамітэту па ўшанаванні памяці нашых выбітных папярэднікаў адкрыты рахунак для збору сродкаў на ўсталяванне памятнага камяню Вінцэнту Гадлеўскаму ў Трасцянцы, а таксама памятнай шыльды на Чырвоным касьцёле ў Менску. Аргкамітэт БХД заклікае ўсіх неабыякавых ахвяраваць сродкі на ўсталяванне мемарыялу беларускаму нацыянальнаму лідэру: ф-л 514 ААТ “ААБ Беларусбанк”, УНП 100420097, код банка 614, р/р 3819382102369. Абавякова пазначаць у назначэнні: ахвяраванне на дабрачынны рахунак №.000001

 

Таксама праводзіўся збор подпісаў па перайменаванні назваў савецкіх вуліц у гонар выбітных святароў у розных гарадах Беларусі. Да таго ж былі надрукаваныя календары і плакаты ў памяць пра Вінцэнта Гадлеўскага і Адама Станкевіча, запушчаны сайт, прысвечаны ўшанаванню памяці святароў – http://data.zmk-by.org/.

 

У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)

У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)
У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)
У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)
У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)
У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)
У Менску прайшла канферэнцыя, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэла Вінцэнта Гадлеўскага (Абноўлена, фота)

Болей навін