БХД віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем!

24 снежня 2012 12:54  |  Галоўныя навіны

Дарагія браты і сёстры! Напярэдадні Хрыстовага Нараджэння мы віншуем усіх вас з гэтым вялікім святам.

 

Мы дзякуем усім за чуласць, салідарнасць, падтрымку. Жадаем усім нам умацавання ў веры, надзеі і любові! Жадаем, каб негледзячы на ўсе выпрабаванні, радасць Хрыстовай перамогі ніколі не пакідала нашы сэрцы і ўсе мы ніколі не збочвалі з Яго шляху!

 

З Раством Хрыстовым, дарагія браты і сёстры! З Раством Хрыстовым, вольная Беларусь!

Болей навін